Выйшаў на волю Глеб Фіцнер — першы з дванаццаці асуджаных па «справе студэнтаў»
Ён цалкам адбыў пакаранне, паведамляе «Еўрарадыё». Летась хлопцу прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму.

Глебу Фіцнеру цяпер 23 гады. Ён вучыўся ў лінгвістычным універсітэце ў Мінску. У «чорны чацвер» 12 лістапада 2020 года ён быў затрыманы адначасова з іншымі фігурантамі справы.
На судзе Глеб прызнаў віну, таму атрымаў на паўгода менш,
чым астатнія студэнцкія актывісты. Яны мусяць выйсці на волю ў лістападзе 2022-га.