Сяброўцы Прэзідыума БСДП Людміле Волкавай прызначылі два гады калоніі
Суд Ленінскага раёна Мінска агучыў прысуд палітзняволенай сяброўцы Прэзідыума БСДП Людміле Волкавай. Суддзя Юлія Шут прызнала яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыла два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.
Акрамя таго суддзя задаволіла пазоў Мінсктранса на суму 152 тысячы рублёў за
блакіроўку руху грамадскага транспарту.
Падчас следства было выяўлена дзесяць эпізодаў яе ўдзелу ў паслявыбарчых
пратэстах 2020 году, за якія яе асудзілі. У БСДП лічуць, што трыгерам для яе
затрымання стала яе скарга ў пракуратуру з просьбай вярнуць канфіскаваную
падчас ператрусу тэхніку.
У Людмілы на свабодзе застаўся 6-гадовы сын Васіль. Яго яна
выхоўвае адна.