Плюс восем новых палітвязняў у Беларусі. Цяпер іх 1223

Але варта памятаць, што гэтыя лічбы адлюстроўваюць палітвязняў, прызнаных праваабаронцай супольнасцю. Насамрэч палітычных зняволеных у Беларусі значна болей.

301_59.jpg

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек. Гэта Андрэй Валасач, Уладзімір Пархоменка, Ігар Фёдараў, Антон Баброў, Іван Паршын, Андрэй Барысюк, Дзяніс Кісялёў, Валерый Захарчык.

Усе яны ўзятыя пад варту альбо асуджаныя за каментары — допісы кваліфікавалі як абразу прадстаўніка ўлады альбо як абразу Лукашэнкі.

Палітвязняў у Беларусі стала 1223. Сайт dissidentby падае інфармацыю пра 1475 палітычных зняволеных.