Жыхар Слуцка за два званкі ў тэхпадтрымку «Белтэлекама» атрымаў год калоніі
Суд Слуцкага раёна вынес прысуд 59-гадоваму жыхару Слуцка паводле часткі 1 артыкула 368 КК РБ (абраза прэзідэнта), паведамляюць тэлеграм-каналы.

26 верасня і 5 кастрычніка 2021 года абвінавачаны
тэлефанаваў з хатняга тэлефона ў службу тэхнічнай падтрымкі «Белтэлекама».
Падчас размовы з аператарамі мужчына выказаў тое, што думае пра Лукашэнку.
Абвінавачаны атрымаў адзін год пазбаўлення волі з адбываннем
пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.