На Радаўніцу змяняецца арганізацыя руху каля Паўночных і Міханавіцкіх могілак пад Мінскам

Падчас масавага наведвання Паўночных і Міханавіцкіх могілак пад Мінскам на Радаўніцу, 14 мая, у мэтах пазбягання заторавых сітуацый і для зручнасці грамадзян арганізацыя руху на прылеглых да іх участках аўтадарог будзе зменена.



phpthumb_generated_thumbnail.jpeg

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, на ўчастку аўтадарогі Н-9031 Калодзішчы — Заслаўе, які прылягае да Паўночных могілак, з боку кальцавога скрыжавання з аўтадарогай Р-58 Мінск — Калачы — Мядзел у напрамку скрыжавання з пад'ездам да вёскі Забалацце будзе арганізаваны аднабаковы рух з вылучэннем паласы сустрэчнага напрамку для руху грамадскага транспарту.
 

Транспартныя сродкі, якія рухаюцца з боку транспартнай развязкі МКАД у вёсцы Цна для ўезду на могілкі, будуць накіраваны ў аб'езд па аўтамабільных дарогах Дубаўляны — Бараўляны — Каралёў Стан і Мінск — Калачы — Мядзел. Такім чынам, пад'езд да Паўночных могілак будзе ажыццяўляцца ў аднабаковым рэжыме з боку аўтадарогі Р-58 Мінск — Калачы — Мядзел. Транспартныя сродкі наведвальнікаў могілак у сувязі з адсутнасцю стаянак дастатковай умяшчальнасці будуць знаходзіцца на правай абочыне аўтадарогі Калодзішчы — 3аслаўе ў пэўных месцах, на існуючых гасцявых стаянках і тэрыторыі могілак.
 

Пад'езд да Міханавіцкіх могілак індывідуальнага транспарту, які рухаецца з боку Мінска, будзе ажыццяўляцца па аўтадарозе Новы Двор — Міханавічы — Пяцеўшчына праз пасёлак Міханавічы. Выезд з могілак будзе арганізаваны па аўтадарозе Асееўка — Міханавіы і Смалявічы — Самахвалавічы — Негарэлае. Транспарт індывідуальных уладальнікаў у сувязі з адсутнасцю дастатковай колькасці месцаў на стаянцы будзе размешчаны на тэрыторыі могілак з уездам у асноўны праезд і выездам праз запасныя вароты ў кальцавым рэжыме.
 

У перыяд запаўнення разваротнай пляцоўкі аўтобусамі ўезд і выезд асабістага транспарту грамадзян будзе ажыццяўляцца праз запасныя вароты.
 

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці ў мэтах пазбягання заторавых і аварыйных сітуацый, выкліканых масавым наведваннем могілак, пераканаўча просіць аўтаўладальнікаў па магчымасці наведаць месцы пахавання ў любы іншы зручны час або скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН