Навукоўцы: чалавек стаў унікальным супердрапежнікам
Канадскія даследчыкі пацвердзілі тэорыю пра тое, што чалавек з'яўляецца "супердрапежнікам", сведчыць публікацыя ў часопісе "Science".
Да такой высновы навукоўцы прыйшлі, прааналізаваўшы дадзеныя аб метадах палявання чалавека і іх уплыве на папуляцыю жывёл, паведамляе www.bbc.com
У даследаванні гаворыцца, што людзі значна часцей забіваюць моцных дарослых асобін, у той час як іншыя драпежнікі палююць на маладых жывёл.
Гэта звязана з тым, што пры выкарыстанні зброі, пастак, сетак і іншых тэхналагічных пераваг паляванне на дарослых жывёл не нясе для чалавека вялікай рызыкі.
Напрыклад, людзі забіваюць у 14 разоў больш дарослых рыб, чым іншыя марскія драпежнікі.
На думку даследчыкаў, такія метады палявання прыводзяць да вымірання жывёл, бо дарослыя асобіны неабходныя для падтрымання колькасці папуляцый дзікіх жывёл і рыб.