Названая другая крыптавалюта па капіталізацыі
Крыптавалюта Ripple, выпушчаная ў 2013 годзе, абагнала «эфір» (Ethereum) і стала другой па капіталізацыі пасля біткойна.
Пра гэта сведчаць дадзеныя сайта Coinmarketcap.
У пятніцу, 29 снежня, капіталізацыя Ripple паднялася да $76 млрд (рост склаў 65% з чацвярга), пасля чаго 30 снежня паднялася да $ 97,2 млрд.
Эфір зараз ідзе на трэцім месцы, капіталізацыя гэтай крыптавалюты складае $ 67,3 млрд. Вырас і кошт Ripple — на 50%, за адну манету даюць $ 2,51.
Паводле «Нашай Нівы»