Сяргей Румас: Крыптавалюты — гэта мадэрнізаваная МММ

Старшыня праўлення Банку развіцця Сяргей Румас параўнаў хаджэнне крыптавалютаў і ажыятаж вакол іх з папулярнай фінансавай пірамідай 1990-х гадоў.

Сяргей Румас Фота Белта

Сяргей Румас Фота Белта

«Калі разглядаць як сродак інвестыцыяў —  Першыя, што ўклалі сродкі, — запрацуюць, але шмат хто страціць», — сказаў Румас журналістам, адказваючы на пытанне аб стаўленні да крыптавалютаў.

«Калі разглядаць як сродак плацяжу — так, зручны інструмент, асабліва для тых, хто па розных прычынах хоча абысці патрабаванні рэгулятараў. Таму не зусім разумею, для чаго Беларусі тут быць наперадзе планеты ўсёй», — дадаў ён.

Падобнага меркавання Румас прытрымліваецца і наконт тэхналогіі блокчэйн.

«Я б не казаў, што гэта рэвалюцыя. Так, гэта новая прасунутая тэхналогія, заснаваная на размеркаванай базе дадзеных. Сфера яе ўжывання можа быць вельмі шырокая, але казаць пра тое, што, укараняючы яе, мы вырашым усе праблемы і рванём – гэта, напэўна, завышаныя чаканні», — сказаў банкір.

Сяргей Румас падкрэсліў, што гэта ягоная «асабістая пазіцыя».

belsat.eu