Нядзеля: у Курапатах усё спакойна
Пра абстаноўку на будоўлі кругласуткова праз Фэйсбук паведамляюць актывісты-абаронцы ўрочышча.
«Карацей, прачынайцеся! Мы вас чакаем. Ноч прайшла спакойна. Не хапае аднаразовага посуду, асаблiва стаканчыкаў. Мыць халоднай вадой крышкi ад тэрмасаў i шкляныя стаканы не вельмi. I не таму, што мы такiя нежныя, проста хварэць нам нельга пакуль не перамаглi», — сёння зраніцы напісала на сваёй старонцы актыўная ўдзельніца абароны Курапат Святлана Каваленка.
Паводле актывістаў, асаблівая патрэба ў падтрымцы будзе заўтра а 8 ранку, калі на будоўлю павінны вярнуцца рабочыя і распачаць далейшыя будаўнічыя працы. Валанцёры кажуць, што ежы і цёплых рэчаў у лагеры пакуль дастаткова, а вось людзей заўжды мала.