Тэолаг Васілевіч стварыла пратэстны шаблон для адпраўкі кожным, хто не ў Курапатах

Тэолаг, праваслаўны публіцыст і літаратарка Наталля Васілевіч стварыла шаблон для самастойнай адпраўкі кожным, хто хоча далучыцца да змагання супраць пабудовы ў «расстрэльным урочышцы» ў Курапатах.

vasilevich.jpg


Падпісаць і выправіць яго можны любы чалавек ад свайго імя, зайшоўшы па спасылцы і запоўніўшы графы.
Зварот накіраваны ў Міністэрства культуры Беларусі.
“Шаноўнае спадарства! Гэтым зваротам я хачу прыцягнуць увагу Міністэрства культуры да падзеяў, якія адбываюцца ў ахоўнай зоне матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 30-40-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты» — будаўніцтва ў непасрэднай блізказці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі міжнароднай значнасці 5-павярховага офіснага цэнтру. На момант дазволу на зямлі ахоўных зонаў Мемарыяла дзейнічала схема ахоўных зон, зацверджаная Пастановай мінкультуры ад 12.05. 2004 г., згодна з якой любое будаўніцтва на дадзеным участку забароненае”, – піша Наталля Васілевіч.
“Патрабую вызначыць, хто і на якой падставе, негледзячы на ўзгадненне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры ад 27 лістапада 2013 і абмеркаванне на грамадскіх слуханнях 17.04. 2014, незаконна зменшыў ахоўную зону мемарыяла на паўднёвым усходзе і поўдні, зацвердзіўшы ПАСТАНОВУ МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 1.12.2014 “Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій (1930–1940-я гады) ва ўрочышчы Курапаты (Мінскі раён)”. Таксама патрабую неадкладна правесці унутраную праверку дзеянняў службовых асобаў Мінкульта, якія маюць дачыненне да змяншэння ахоўных зон мемарыяла Курапаты на прадмет наяўнасці карупцыйнага складніка пры незаконнай змене ахоўных зон мемарыяла Курапаты і незаконнай перадачы участкаў зямлі пад будаўніцтва ў ахоўных зонах Курапатаў”, – гаворыцца ў звароце.
krynica.info