Новая медыя­ўзнагарода за культурную разнастайнасць ва Ўсходняй Еўропе

Беларусы маюць магчымасць узяць удзел у конкурсе, што скіраваны прадэманстраваць культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе.



unnamed18.jpg

Прэзентацыя новай ADAMI Медыя­ўзнагароды за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе ​і міжнароднага медыйнага конкурсу фільмаў, тэлевізійных і інтэрнэт­праграм, якія спрыяюць культурнай разнастайнасці і міжкультурнаму дыялогу, адбудзецца 21 верасня на офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў (Камсамольская 7, Мінск) а 12.00.
 

Ідэю, што стаіць за ADAMI, і ўмовы ўдзелу ў конкурсе прадставіць каардынатар конкурсу, спадарыня Саломэ ​Кікалеішвілі з Грузіі​.
 

Значнасць гэтай ініцыятывы і ахопленых праектам тэм для Беларусі і рэгіёна акрэсляць запрошаныя дакладчыкі:
Міхась Янчук — намеснік старшыні БАЖ, Петэр Дэтмар — пасол Рэспублікі Германія, Джым Кузенс — кіраўнік Аддзела па пытаннях палітыкі, інфармацыі і прэсы Дэлегацыі ЕЗ.

Прыняць удзел у конкурсе запрашаюцца ўсе беларускія адмыслоўцы ў галіне СМІ, бо ён прапануе шанец наладзіць сувязі са спецыялістамі з іншых краін Усходняга партнёрства і ЕС.
 

Ініцыятыва ADAMI скіраваная на журналістаў і спецыялістаў у галіне сродкаў масавай інфармацыі шасці краін Усходняга партнёрства ў рамках праекта ЕЗ ­ Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
 

Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца фільмы, тэлевізійныя і Інтэрнэт­праграмы, якія пашыраюць ідэю мірнага суіснавання людзей, што належаць да розных нацыянальнасцей, этнасаў, рэлігій і культур.
 

6 ADAMI Медыя­узнагарод 2015 будзе прысуджана ў 6 катэгорыях:
● ADAMI Медыяўзнагарода ў галіне забаў (мастацкія фільмы)
● ADAMI Медыя­ўзнагарода за інфармацыю (дакументальныя фільмы)
● ADAMI Медыя­ўзнагарода за навіны і кароткаметражныя дакументальныя фільмы
● Моладзевая ADAMI Медыя­ўзнагарода
● ADAMI Інтэрнэт­узнагарода за Інтэрнэт­сайты
● ADAMI Інтэрнэт­узнагарода за Інтэрнэт­відэа
 

Уручэнне ADAMI Медыя­ўзнагарод 2015 адбудзецца ў снежні падчас святочнай гала­цырымоніі ў Тбілісі з прамой міжнароднай трансляцыяй.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 25 кастрычніка 2015 г. Для ўдзелу ў конкурсе тэлевяшчальным і прадзюсерскім кампаніям, адукацыйным установам і фізічным асобам неабходна зарэгістравацца на сайце www.adamimediaprize.eu і адправіць два DVD разам з запоўненым бланкам заяўкі на адрас афіцыйнагана офіса ў Тбілісі.
ADAMI Медыя­ўзнагарода за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе для Швейцарскага Бюро супрацоўніцтва, вул. Радзіяні, 12, Тбілісі, Грузія.

Электронная пошта: competition@adamimediaprize.eu