Онлайн-платформа «Новая Беларусь» пакуль працуе ў тэставым рэжыме, але ўжо прызнана «экстрэмісцкай»
Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйную прадукцыю онлайн-платформы «Новая Беларусь» «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх
матэрыялаў «Новай Беларусі» пакуль няма. На гэты момант платформа працуе ў тэставым рэжыме.
«Новая Беларусь» — распрацоўка беларускіх айцішнікаў на чале са стваральнікам платформы «Голас» Паўлам Ліберам. Сайт, мабільнае прыкладанне і сацсеткі праекта створаныя для гуртавання беларусаў унутры краіны і за мяжой ва ўмовах лукашэнкаўскай дыктатуры. Плануецца, што з дапамогай платформы беларусы ў розных краінах свету змогуць камунікаваць і дапамагаць адно аднаму па лініі бізнесу, грамадскіх і культурніцкіх праектаў і іншых агульных інтарэсаў.