Падчас суду па «справе Леаніда Судаленкі» абвінавачанай Таццяне Лісіцы стала кепска і яе звезлі ў СІЗА

Гэта стала вядома з ліста Леаніда Судаленкі, паведамляе «Вясна». Суд, нагадаем, праходзіць у закрытым рэжыме.

gomel_human_rights_1_logo_1.jpg

З ліста праваабаронцы Леаніда Судаленкі стала вядома, што на першым паседжанні суду над ім, Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля абвінавачанай Таццяне Ласіцы стала кепска і яе звезлі ў СІЗА.

Працэс над праваабаронцам і яго памочніцамі закрыты, таму няма аніякай інфармацыі, што там адбываецца. Толькі вядома, што паседжанні адбываюцца штодня. Да 24 верасня запланавана 16 паседжанняў суду.

_5341461495743100037_121.jpg

Суд па справе супраць палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенка пачаўся 3 верасня. Іх вінавацяць у «арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».