Адвакаты абскардзілі прысуд Марыі Калеснікавай і Максіма Знака
Абарона Марыі Калеснікавай і Максіма Знака падала ў чацвер апеляцыйныя скаргі ў Вярхоўны суд, паведамляе babariko.vision.
«Пададзеныя сёння скаргі можна ўмоўна назваць «папярэднімі». Ёсць магчымасць выкласці довады ў дадатковай
апеляцыйнай скарзе не пазней чым за 5 сутак да пачатку судовага пасяджэння.
Таксама ў суд можна падаваць хадайніцтвы», — расказалі адвакаты.
ВС будзе разглядаць справу ў якасці суда другой інстанцыі.
Калеснікава і Знак ад свайго імені таксама маюць намер
падаць апеляцыйныя скаргі з СІЗА. Зрабіць гэта яны павінныя да 20 верасня.
6 верасня Мінскі абласны суд прысудзіў Марыю Калеснікаву і Максіма Знака
да 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд не ўступіў у законную сілу, паколькі
не прайшоў 10-сутачны тэрмін для яго абскарджання і апратэставання. Калі ніхто
з удзельнікаў працэсу гэтага не зробіць, то прысуд уступіць у сілу 21 верасня.
Адвакаты і іх кліенты катэгарычна не згодныя з
прысудам, таму будуць яго абскарджваць.
Паводле «Еўрарадыё».