Падтрымайце Ягора Марціновіча! Дасылайце лісты і паштоўкі на Валадарскага!
«Мы заўсёды стараліся дапамагаць палітвязням, спадзяюся, людзі падтрымаюць Ягора ў такі цяжкі час», — Адар’я Гурштын, жонка палітвязня, галоўнага рэдактара «Нашай Нівы», просіць падтрымаць Ягора Марціновіча.
«Ягор Марціновіч — у СІЗА на Валадарскага, — напісала Адар’я на сваёй старонцы ў фэйсбуку. — За апошні год я была там вельмі часта — насіла перадачы іншым людзям, каб хоць неяк дапамагчы іх сем'ям. Цяпер бяда прыйшла ў нашу сям'ю. І я вельмі прашу аб дапамозе і падтрымцы.
Напішыце Ягору ліст (лепш адпраўляць заказным з пошты) ці адпраўце паштоўку, тэлеграму, пасылку. Яму там вельмі цяжка без падтрымкі і інфармацыі са свабоды. Можна пісаць пра спорт (асабліва пра футбол), пра гісторыю і пра падарожжы — гэта яго любімыя тэмы».
Нагадаем, галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча сёння ноччу перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
Пішыце палітвязну на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1. Марціновічу Ягору Аляксандравічу.