«Пакуль плот стаіць — змаганне няскончанае»

У Курапатах прайшоў агульнагарадскі мітынг з падвядзеннем вынікаў 12-дзённай абароны.

kyrmiting__1_of_1__18_logo.jpg

Акцыя на тэрыторыі лагеру абаронцаў Курапатаў сабрала каля 150 чалавек. Акрамя непасрэдна абаронцаў і мясцовых жыхароў тут можна было сустрэць і вядомых палітыкаў, і творцаў і наўпрост неабыякавых жыхароў сталіцы. Настрой панаваў прыўзняты: людзі прыходзілі з адчуваннем перамогі і свята.

kyrmiting__1_of_1__17_logo.jpg

Падрыхтаваліся да мітынгу і сілавікі: на пару сотняў метраў ад лагеру дэяжурыў аўтазак, у дварах чакалі бусікі са спецслужбоўцамі, вялікая колькасць людзей у цывільным спрабавала здымаць усё на камеры. Правакацыяў і канфліктаў, пры гэтым, удалося пазбегнуць.

kyrmiting__1_of_1__14_logo.jpg

Зміцера Дашкевіч, арганізатар пратэсту, падчас выступу паўтарыў, што лагер здымецца ў панядзелак, калі інвестар выканае сваё абяцанне ды здыме плот. У гэты ж дзень маюць прыехаць супрацоўнікі зелянбуду ды пачаць рэкультывацыю пляцоўкі. Будаўнічага рыштунку ды бетонных плітаў на тэрыторыі ўжо няма. Сваю задачу Дашкевіч лічыць выкананай.

kyrmiting__1_of_1__15_logo.jpg

Лідэр БНФ Аляксей Янукевіч дадаў, што: “Змаганне няскончанае, пакуль стаіць плот”. Плот, у дадзеным выпадку, не толькі матэрыяльны, але і бюракратычны — палітык лічыць, што варта далей працягваць ціснуць на Мінкульт і Мінгарвыканкам, пакуль за тэрыторыяй не будзе замацаваны ахоўны статус.

kyrmiting__1_of_1__24_logo.jpg

Выказаліся і мясцовыя жыхары: адна жанчына распавяла, што “маладафронтаўцы”, пра якіх яна раней нічога не чула, зараз героі і для яе, і для яе дзяцей.

kyrmiting__1_of_1__13_logo.jpg

Блогер Эдуард Пальчыс адзначыў, што без падтрымкі мясцовых нічога б не атрымалася: ім варта падзякаваць таксама, як і шасці маладафронтаўцам, якія пачыналі пратэст.

kyrmiting__1_of_1__28_logo.jpg

kyrmiting__1_of_1__16_logo.jpg

На мітынг завіталі і прадстаўнікі партыі КХП-БНФ, каб перадаць прывітанне абаронцам лагеру ад Зянона Пазьняка ды сабраць у скарбонку грошы на новыя крыжы ва ўрочышчы. Былі заўважаныя ў натоўпе і Андрэй Дзмітрыеў з былой кандыдаткай у прэзідэнты Таццянай Караткевіч, аднак, да мікрафону яны не падыходзілі. 

kyrmiting__1_of_1__21_logo.jpg


Жыццё лагера не скончанае. Пасля мітынгу выступіла спявачка Naka, Андрэй Мельнікаў і іншыя.

kyrmiting__1_of_1__27_logo.jpg



У суботу 4 сакавіка ўвечары ў лагер мае завітаць саліст гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў.

Фота Уладзіслава Рубанава