Палітзняволены праваабаронца Алесь Капуцкі на волі!
Праваабаронцу Алеся Капуцкага вызвалілі пасля 60 дзён арышту. Чатыры разы запар яго арыштоўвалі на 15 сутак.

Алеся затрымалі 17 снежня 2021 года ў Маладзечне і асудзілі на 15 сутак. Пасля на палітвязня штораз складалі новыя пратаколы ды судзілі яшчэ тройчы — і кожны раз дадавалі па 15 сутак за захоўванне ці распаўсюджванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Усяго ён правёз за кратамі 60 дзён.
Праваабаронцы лічаць, што Капуцкага пераследуюць «за шматгадовую дзейнасць па абароне і прасоўванні правоў чалавека і асноўных свабодаў». 19 студзеня яго прызналі палітвязнем.