Памерла беларуская патрыётка Алеся Фурс (Умпіровіч), якая ў Савецкім Саюзе атрымала 25 гадоў за намаляваную «Пагоню»

Жанчына на 25 гадоў перажыла камуністычную імперыю, якая кінула яе за краты.

furs.jpg

На 93-м годзе жыцця памерла Алеся Фурс (Умпіровіч).
За часамі Другой сусветнай вайны яна вучылася ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі, а пасля разам з іншымі нязгоднымі з антыбеларускай палітыкай савецкай улады ўступіла ў Саюз беларускіх патрыётаў.

Дзеля клятвы на вернасць Беларусі намалявала «Пагоню», за што была прысуджаная да 25 гадоў зняволення.

У лагеры сябравала з Ларысай Геніюш. Пасля вызвалення жыла ў Казахстане.
Алеся Фурс (Умпіровіч) змагла вярнуцца на радзіму толькі ў 1982 годзе.
Паводле Нашай Нівы