Традыцыйнае ткацтва як з’ява (відэа)
Што такое традыцыйнае ткацтва? Калі яно ўзнікла і як развівалася? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым праекце KRAJAVID дае загадчык філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі Пятро Цалка.

Чаму ў сярэднявечных цэхах у Еўропе ткацтва было выключна мужчынскай справай? Якія багі і багіні апекавалі гэтае рамяство ў старажытных славян? У чым адметнасці традыцыйнага ткацтва ў Беларусі?
Адукацыйна-асветніцкі праект KRAJAVID мае на мэце стварэнне відэа па гісторыі, культуры і адметнасцях нашага краю.
Паводле Краязнаўчага сайта Гомеля і Гомельшчыны