Памёр легендарны брэсцкі «лялечнік» Міхаіл Шавель

На 73-м годзе пайшоў з жыцця Міхаіл Шавель, які 34 гады кіраваў Брэсцкім тэатрам лялек, паведамляе «Вячэрні Брэст».

Міхаіл Шавель / «Вячэрні Брэст»

Міхаіл Шавель / «Вячэрні Брэст»


Міхаіл Аляксандравіч у беларускім лялечным свеце асоба легендарная. З яго імем звязаны росквіт Брэсцкага тэатра лялек, якому ён аддаў 40 гадоў свайго жыцця. З іх 34 гады — на пасадзе дырэктара. Пастаноўкі брэсцкіх «лялечнікаў» не раз заваёўвалі прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды і прэміі.
Дзякуючы аўтарытэту Міхаіла Аляксандравіча ў Брэст атрымалася прыцягнуць людзей з сусветнымі імёнамі: галоўнага рэжысёра санкт-пецярбургскага Вялікага тэатра лялек, лаўрэата вышэйшай узнагароды Нацыянальнай тэатральнай прэміі РФ «Залатая маска» Руслана Кудашова; галоўнага рэжысёра, Заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Аляксея Ляляўскага.
Развітанне з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Міхаілам Шавелем адбудзецца 15 верасня.