Пасля сустрэчы з Севярынцам прадпрымальніцу выклікаюць у КДБ
Пасля сустрэчы 2 лютага з сустаршынёй аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўлам Севярынцам у Ваўкавыску ў доме прадпрымальніцы Вольгі Кавальчук яе выклікалі ў КДБ.
![kdb.jpg kdb.jpg](/img/v1/news/full/kdb.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Актывістку выклікалі па тэлефоне, але яна ісці адмовілася.
Каб высветліць сітуацыю, у ваўкавыскі КДБ патэлефанаваў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, але там ад каментароў адмовіліся, заявіўшы, што ўсе супрацоўнікі раз’ехаліся па раёне.
Беларускія хрысціянскія дэмакраты расцэньваюць гэта як факт ціску і пераследу грамадскіх актывістаў па палітычных матывах і стварэнне перашкодаў у дзейнасці па стварэнні Партыі БХД і абяцаюць пільна сачыць за сітуацыяй і патрабаваць тлумачэнняў.
ПаводлеПрэсавая служба БХД