Павел Севярынец: "Суд цалкам ператвораны ў фікцыю"

 Павел Севярынец аштрафаваны на 10,5 мільёнаў за акцыю 28 лютага. Сустаршыня БХД 24 сакавіка быў завочна асуджаны суддзёй Цэнтральнага раёна Менску Рак Т. В. за ўдзел і арганізацыю акцыі 28 лютага на Кастрычніцкай плошчы.



1458909919_sev.jpg

Павел Севярынец. Фота з сайта bchd.info

—  Суд цалкам ператвораны ў фікцыю, — сказаў у інтэрвію прэс-службе БХД Павел Севярынец, — і суддзі, і так званыя "сведкі" выдатна ўсведамляюць,што робяць беззаконне. Што цікава, гэта падаецца як "змякчэнне рэпрэсіяў". Нішто сабе змякчэнне — учора 17 прысудаў, сёння яшчэ 10!


Нагадаем, 28 лютага Павел Севярынец выступіў на акцыі індывідуальных прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы.

bchd.info