Дзень Волі суд Цэнтральнага раёна Мінска адзначае чарговымі штрафамі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска (Кірава, 21) 25 сакавіка — разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў пікету каля Расійскай амбасады ў Мінску ў падтрымку украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.
Акцыя праходзіла 9 сакавіка. У той дзень на многіх удзельнікаў пікету супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Праваабаронцам вядома, што позвы на суды атрымалі наступныя актывісты:
Наталля Махнач, пачатак разгляду справы ў 10-00, каб. 305;
Рыгор Чэркан, пачатак у 10-00, каб. 406;
Наталля Басалыга, аштрафаваная на 20 базавых велічынь.
Яўген Батура. Суддзя Іван Майсейчык разгледзеў адміністрацыйную справу і вынес пастанову пакараць актывіста штрафам у памеры 15 базавых велічынь.
Галіна Лукашэвіч, пачатак у 11-00, каб. 207;
Вольга Нікалайчык, пачатак у 11-00;
Уладзімір Шыпіла, 11-00, каб. 406;
Наталля Міцкевіч, 10-00,
Наталля Саматыя, 12-00, каб 305;
Алег Гаеўскі, 10-00, каб. 201.
Як паведаміў ПЦ "Вясна" адзін з удзельнікаў пікету, пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП складаліся таксама і на іншых актывістаў, аднак ці атрымалі яны позву ў суд — пакуль невядома.
Гэта Зміцер Захарэвіч, Алег Шакулін, Ірына Церашкова, Алекс Кліменка, Сержук Смірноў. Справы некаторых актывістаў былі разгледжаныя ўчора, 24 сакавіка разам з пратаколамі за 28 лютага.