Пікет у абарону незалежнасці адбыўся ў Полацку

Пра гэта стала вядома з сацыяльнай сеткі Facebook.

Фота Сяргея Спарыша

Фота Сяргея Спарыша

У суботу 4 снежня ў Полацку актывісты сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная-грамада» зладзілі ў Полацку пікет за незалежнасць Беларусі. Пікет адбыўся каля Сафійскага сабору. Актывісты трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і літары, з якіх склалі слова «незалежнасць».
«Нельга маўчаць, калі здраднік-“прэзідэнт” прадае краіну. Актывісты полацкага гаркама Народнай Грамады зладзілі пікет у падтрымку незалежнасці. Старажытны Полацк сказаў сваё слова. І гэтае слова — Незалежнасць», — напісаў у фэйсбуку арганізатар пікета Сяргей Спарыш.


Масавыя акцыі і шматлікія пікеты ў абарону незалежнасці адбыліся ў розных беларускіх і замежных гарадах. Раней «Новы Час» паведамляў аб адзіночным пікеце, які адбыўся ў Лідзе