Польшча: Каб перайсці мяжу, мігранты прылятаюць у Беларусь з Расіі

7 лютага з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 12 чалавек. Як паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў, сярод іх былі 8 грамадзян Ірака і 3 еменцы.

paliaki_0802.jpg

Таксама мінулай ноччу да мяжы падышла група з 30 чалавек. Пад раніцу дзевяць з іх паспрабавалі перасячы мяжу — іх затрымалі. Гэта былі восем грамадзян Егіпта і адзін сірыец. Польскія памежнікі падкрэсліваюць, што гэтыя людзі прыляцелі ў Беларусь з Расіі ў лютым 2022 года.

Паводле «Еўрарадыё».