Польшча падазрае беларускіх сілавікоў у падрыхтоўцы правакацыі на мяжы

Памежная ахова Польшчы падазрае беларускі бок у падрыхтоўцы правакацыі на мяжы. Як паведамляе польская служба, яна можа быць звязаная з гербамі, размешчанымі на слупах, якія абазначаюць мяжу дзвюх краін.

pogranznak.jpg


«Беларускія службы адкруцілі балты, якія мацуюць герб Беларусі на памежных знаках. Таблічкі з гербамі засталіся не прымацаванымі. Можна чакаць, што гэта падрыхтоўка да чарговых правакацый» — цытуе REFORM.by паведамленне польскага боку.

Яна таксама апублікавала фотаздымак такога слупа. Раней Дзяржпамежкамітэт заявіў, што быў абстраляны памежны знак на беларускім баку ў раёне заставы Усава. На ім было зафіксавана восем пашкоджанняў. Следчы камітэт пачаў праверку па дадзеным факце. Польскі бок тады назваў інцыдэнт правакацыяй.

Таксама кіраўнік ДПК сцвярджаў, што польскі бок паспрабуе захапіць беларускага памежніка.