Усаў: Поспех Расіі ў Беларусі можа справакаваць Пуціна да пашырэння агрэсіі
Фактычнае падпарадкаванне Беларусі штурхае імперыю да пашырэння экспансіі, лічыць палітолаг Павел Усаў.

Пра гэта Павел
Усаў напісаў сваім тэлеграме.
— Геапалітычны поспех Расіі ў Беларусі падштурхоўвае яе да пашырэння агрэсіўных дзеянняў гібрыднага характару ў дачыненні да Украіны і Захаду.
Калі б уплыў Масквы ў Беларусі не быў такім значным, то знешняя палітыка (ультыматумы, пагрозы вайной), магчыма, не дасягнула б такога напружанага ўзроўню, як цяпер.
У Крамлі лічаць, што наша рэспубліка ўжо палітычна і тэрытарыяльна расійская (у канчатковым выніку трэба лічыцца з рознымі варыянтамі гібрыднай акупацыі і кіравання).
Так ці інакш, Лукашэнка прымае рашэнні не як "незалежны" палітык, а як выканаўца волі Масквы.
Адпаведна, перамога ў гэтым кірунку штурхае імперыю да далейшай экспансіі.