9 лютага адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю

9 лютага адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Напярэдадні ў Вільні амбасадары і спецпрадстаўнікі Літвы, Польшчы, Францыі, ЗША, ЕС сустрэліся з прадстаўнікамі беларускіх няўрадавых арганізацый.

273606472_3209520616038250_2873539952413152869_n.jpg


Абмяркоўвалася сітуацыя ў правамі чалавека ў нашай краіне, дапамога рэпрэсаваным. Як вядома, у Беларусі больш за тысячу палітвязняў, а грамадскія арганізацыі трапілі пад «зачыстку», паведамляе Еўрарадыё.

Летась Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай прайшоў 7 лютага. Сёлета ён прыпадае на дзень, калі беларускім пратэстам спаўняецца паўтара года. Ціханоўская заклікала падтрымаць свабодныя беларускія СМІ.