Дзяржсцяг Беларусі насупраць мэрыі ў Дняпры замянілі на бел-чырвона-белы

Сцяг беларускай абшчыны насупраць Дняпроўскай мэрыі замянілі на бел-чырвона-белы. Пра гэта паведаміў мэр Дняпра Барыс Філатаў.

273287433_4849350171813508_459982547368420663_n_1.jpg


У сваім фэйсбуку ён падзяліўся перадгісторыяй з’яўлення сцяга ў цэнтры горада, калі ў 2019 годзе ў гарадской праграме партысіпатарнага фінансавання перамог моладзевы праект «Алеі шматнацыянальнага горада», піша REFORM.by.

«Так каля гарсавета з'явіліся сцягі Азербайджана, Беларусі, Арменіі, Грэцыі, Грузіі, Ізраіля, Польшчы, Карэі, Літвы, Германіі і сцяг крымскіх татараў. Гэта была ідэя не чыноўнікаў, а цалкам народная ініцыятыва, якая аб'ядноўвае ўсе нацыянальныя грамады, якія жывуць у Дняпры», — распавёў ён.

Рашэнне замяніць дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы было прынята, па яго словах, пасля шэрагу заяваў і пагроз Аляксандра Лукашэнкі датычна Украіны.

«Яшчэ раз падкрэсліваю, мы — мясцовае самакіраванне і не лезем у палітыку і знешнія справы дзяржавы. Але мы не можам перашкаджаць нашым грамадзянам, якія выказваюць сваю пазіцыю і ўжо, асабліва, у рамках іх праекта “бюджэту ўдзелу”. Днепр расстаўся з вобразам існуючага палітычнага рэжыму Беларусі на карысць сімвала яе нацыянальнага руху са стогадовай гісторыяй», — напісаў Філатаў.