Папа Францішак: Вайна ва Украіне была б «вар’яцтвам»
Пантыфік прапанаваў маліцца аб поспеху перамоў у Нармандскім фармаце.

Папа Рымскі Францішак. Фота: Reuters
Папа Рымскі Францішак заявіў, што вайна ва Украіне была б «варʼяцтвам», і выказаў надзею, што напружанасць у адносінах гэтай краіны з Расіяй можа быць пераадоленая шляхам шматбаковага дыялогу.
Як паведамляе «Голас Амерыкі», выступаючы на агульнай аўдыенцыі ў сераду, Францішак падзякаваў тым, хто ўзяў удзел у прапанаваным ім міжнародным Дні малітвы за мір ва Украіне 26 студзеня.
«Давайце працягнём маліць Бога аб міры, каб напружанасць і пагрозы вайны былі пераадоленыя шляхам сурʼёзнага дыялогу і каб перамовы ў Нармандскім фармаце садзейнічалі дасягненню гэтай мэты», — сказаў ён.
Удзельнікі Нармандскага фармату — Расія, Украіна, Германія і Францыя.
«І давайце не будзем забываць: вайна — гэта варʼяцтва», — дадаў пантыфік.