Пуцін не паедзе на вучэнні «Саюзная рашучасць — 2022»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не плануе наведваць вучэнні «Саюзная рашучасць-2022». Пра гэта сёння заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

minoborony9.jpg


«Не, у прэзідэнта ў планах няма», — сказаў ён у адказ на адпаведнае пытанне, перадае REFORM.by са спасылкай на ТАСС.

Трэба адзначыць, што пакуль не ясна, калі менавіта наведае вучэнні і Лукашэнка. Летась Пуцін і Лукашэнка разам не прысутнічалі на іншых маштабных сумесных вучэннях «Захад 2021», хоць і наведалі іх паасобку, кожны на тэрыторыі сваёй краіны.

Пяскоў адзначыў, вучэнні «Саюзная рашучасць-2022» носяць маштабны характар, што звязана з больш высокай напружанасцю сітуацыі.

«Так, могуць быць маштабы больш, чым раней, але і сітуацыя значна больш напружаная. І Расія, і Беларусь таксама сутыкаюцца з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі, характар і, напэўна, канцэнтрацыя якіх цяпер, на жаль, значна вышэйшая і значна больш небяспечная, чым гэта было раней», — сказаў ён.

Вучэнні «Саюзная рашучасць-2022» пачынаюцца 10 лютага. Яны будуць доўжыцца да 20 лютага. Манеўры пройдуць на ўсіх асноўных палігонах беларускай арміі, а таксама на ўчастках мясцовасці, у тым ліку ў Палессі.