Прадпрымальнікі пачынаюць збор подпісаў супраць прэзідэнцкіх указаў
Лідэры прадпрымальніцкага
руху Беларусі ў панядзелак, 11 красавіка,
мяркуюць даць старт кампаніі па зборы
50 000 подпісаў за адмену прэзідэнцкіх
указаў № 222 і № 48.
![1456306723_ip.jpg 1456306723_ip.jpg](/img/v1/userfiles/images/1456306723_ip.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кампанія распачынаецца ў рамках
дзеяння Камітэту выратавання
прадпрымальніцтва. Ён быў створаны
аргкамітэтам БХД на пачатку 2016 году
на хвалі пратэстаў індывідуальных
прадпрымальнікаў.
Указ № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў прадпрымальнікамі і іншымі фізычнымі асобамі» быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 16 траўня 2014 году, а ўказ № 48 «Аб мерах па забеспячэнні дзяржаўнага кантролю (нагляду) за забеспячэннем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў» — 9 лютага 2015 году.
Паводле svaboda.org