Утвораны аргкамітэт Чарнобыльскага Шляху-2016
26 красавіка спаўняецца трыццаць год з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З нагоды гадавіны буйнейшай у гісторыі Беларусі тэхнагеннай катастрофы ў Менску ўтвораны аргкамітэт па правядзенні традыцыйнай масавай акцыі "Чарнобыльскі Шлях".
У ініцыятыўную групу па правядзенні дэманстрацыі і мітынгу ўвайшлі Партыя БНФ, Партыя "Зялёныя", Партыя БХД, Аб'яднаная грамадзянская партыя, Рух "За Свабоду" ды прадстаўнікі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці.
Аргкамітэт плануе правесьці дэманстрацыю і мітынг у Менску 26 красавіка. Ініцыятары Чарнобыльскага Шляху-2016 заклікаюць усе зацікаўленыя палітычныя і грамадскія арганізацыі і ініцыятывы дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у склад аргкамітэта і ўзяць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў па адзначэнні трагічнай даты беларускай гісторыі.
Пасяджэнне аргкамітэту адбудзецца 7 красавіка а 14-й гадзіне ў штаб-кватэры Партыі "Зялёныя" па адрасе вул. Мельнікайтэ, д. 2, офіс 1803.
Паводле інфармацыі з прэс-рэлізу