У Бабруйску кампанія па медыцыне выйшла на новую стадыю: ад дзвярэй да дзвярэй
У Бабруйску кампанія «За якасную медыцыну» выйшла на новую стадыю: ад дзвярэй да дзвярэй, паведаміла прэсавай службе БХД каардынатар па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
“Кожнаму жыхару, хто ставіць подпісы ў падтрымку, мы даем нашыя ўлёткі. Пры размове высвятляем, якія праблемы бачаць самі жыхары у галіне медыцыны, запісваем іх прапановы і такім чынам збіраем тэмы для абмеркавання за круглым сталом,які адбудзецца на наступным тыдні”, - адзначыла яна.
Таксама актывісты БХД распаўсюджваюць улёткі на дошках для аб'яў і ў паштовых скрынях. За апошні тыдзень хрысціянскія дэмакраты Бабруйску сабралі больш за 300 подпісаў і раздалі каля 1000 улётак.
Паводле bchd.info