Пракурор запрасіў для Івуліна два гады калоніі

19 студзеня ў судзе Савецкага раёна Мінска працягнуўся разгляд справы спартыўнага журналіста і блогера Аляксандра Івуліна. Дзяржабвінаваўца запрасіў для яго два гады калоніі.

screenshot_20.jpg


Як піша REFORM.by, Івулін абвінавачваецца па ч.1 арт. Паводле абвінавачвання, Івулін 23 жніўня і 29 верасня 2020 года ўзяў удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама арганізаваў такія дзеянні, размяшчаючы ў ютубе ролікі з 7 жніўня 2020 года. «Мінсктранс» прад'явіў Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў за прычыненую шкоду.

Аляксандр Івулін быў затрыманы 3 чэрвеня. 4 чэрвеня яго асудзілі па адміністратыўнай справе (арт. 24.23 КаАП) на 30 сутак арышту. 2 ліпеня Івулін атрымаў статус падазраванага па крымінальнай справе. Пазней яму было прад'яўлена абвінавачанне ў арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту (ч. 1 арт. 342 КК РБ). У снежні справа Івуліна была перададзена ў суд.

Зыходзячы з матэрыялаў справы Івуліна, суд павінен кіравацца той версіяй часткі 1 артыкула 342, якая прадугледжвае пакаранне штрафам або арыштам, абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на такі ж перыяд.