Прэзентацыя беларускай версіі кнігі Святланы Алексіевіч «Час Second-Hand» 18 лютага

18 лютага (аўторак) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч «Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека» з удзелам аўтаркі. 



aleksievich_logo.jpg

Святлана Алексіевіч на прэзентацыі кнігі на Мінскім міжнародным кніжным кірмашы

Арганізатары: ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", Кнігарня "ЛогвінаЎ" і крэатыўная прастора "ЦЭХ".

Кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.

Месца прэзентацыі: крэатыўная прастора “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці, 58, корп. 6).

Пачатак імпрэзы а 18-й. Уваход — вольны.

second_hand1.jpg

Кніга Святланы Алексіевіч "Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)" закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час "перабудовы" і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе "часам сэканд-хэнд".

Як дабрацца: Крэатыўная прастора “ЦЭХ” знаходзіцца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 58, корпус 6. Каб патрапіць туды, трэба збочыць з праспекта на вуліцу Петруся Броўкі, першы паварот направа да гаражоў. Потым павярнуць направа і  дайсці да  доўгага будынка  заводскага цэха. Скрайні левы пад'езд, падняцца на другі паверх.

unnamed.jpg

lit-bel.org