Анатоль Лябедзька прэзентаваў у Гродна свой турэмны дзённік

На сустрэчу з лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які прадставіў жыхарам горада над Нёманам свой турэмны дзённік, дзе апісваецца кожны дзень побыту ў “амерыканцы”, прыйшло некалькі дзясяткай гарадзенцаў. 



liabedzka_kniga_garodnia_img_4591_rr.jpg

Гэта былі як грамадскія актывісты, так і былыя палітвязні, сярод якіх выдомы журналіст Андрэй Пачобут. Кніга-дзённік Анатоля Лябедзькі пачынаецца 20 снежня 2010 года і заканчваецца 6 красавіка 2011, калі лідара АГП выпусцілі.

Пра сваю кнігу Анатоль Лябедзька распавёў слухачам Беларускага Радыё Рацыя:

Гэта мой асабісты ўнёсак у кампанію “Сумленная гульня”. Гэтая кампанія міжнародная, яна пачынаецца ў Беларусі па ініцыятыве родных і блізкіх палітычных вязняў і проста неабыякавых людзей. Мы зыходзім з таго, што праблема палітвязняў, гэта не толькі праблема родных і блізкіх, гэта праблема ўсіх нас.

Пасля сустрэчы Анатоль Лябедзька разам з грамадскімі актывістамі падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням, якія будуць адпраўленыя ў бліжэйшыя дні.

img_4604_rr.jpg

liabedzka_kniga_garodnia_img_4572_rr.jpg

liabedzka_kniga_garodnia_img_4577_rr.jpg

liabedzka_kniga_garodnia_img_4581_rr.jpg

liabedzka_kniga_garodnia_img_4585_rr.jpg

liabedzka_kniga_garodnia_img_4611_rr.jpg

Ігар Мікалаеў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава