Прыносьце навагоднія елкі ў Мінскі заапарк на корм жывёлам!

Дрэвы, з якіх папярэдне трэба зняць мішуру, мінчане могуць пакідаць на ўваходзе ў заапарк з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 17.00.

002_5.jpg


— У іглічных лапках змяшчаецца шмат карысных рэчываў, яны ідуць на корм капытным. Не супраць пакаштаваць калючак зубры, алені, вярблюды. Такую акцыю мы праводзім не першы год, многія гараджане адгукаюцца на нашу просьбу. Дадатковую інфармацыю аб тым, куды прыносіць навагоднія дрэвы, можна атрымаць па тэлефоне, — адзначыла ў каментары БЕЛТА начальнік асветніцкага аддзела заапарка Вольга Калмакова.
Дарэчы, елкі могуць стаць для гадаванцаў не толькі крыніцай вітамінаў, але і цацкай.
Мінскі заапарк працуе з 1984 года. У яго калекцыі як экзатычныя жывёлы, так і рэдкія прадстаўнікі фауны Беларусі. Усяго тут змяшчаецца каля 2 тысяч жывёл 500 відаў.
Паводле greenbelarus.info