У Мінску пачаўся збор подпісаў за перайменаванне праспекта Дзяржынскага
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў рамках кампаніі "100 гадоў БХД" пачала збор подпісаў за перайменаванне праспекта Дзяржынскага ў Мінску ў праспект Адама Станкевіча.
Подпісы збіраюцца пераважна сярод саміх жыхароў дамоў па праспекце Дзяржынскага. Што цікава, сярод медыяў, чые рэдакцыі месцяцца "па Дзяржынскага" – Tut.by і Onliner.
— Людзі 25-50 гадоў падпісваюцца ахвотна, — кажа сустаршыня БХД Павел Севярынец, — А вось старэйшыя за 60 альбо маладзейшыя за 25 — катастрофа. "А нам Держінскій нравітся". Раздаем інфармацыю пра Адама Станкевіча, чытаюць, здзіўляюцца, чаму пра такіх асобаў не распавядаюць па тэлевізары.
У пятніцу 6 студзеня на вечарыне да 125-годдзя Адама Станкевіча можна будзе далучыцца да кампаніі збору подпісаў. Пачатак вечарыны а 18:00, адрас: г. Мінск, вул. Шчорса 1, гатэль "Камфорт".
Паводле bchd.info