Прысуд Ціханоўскаму, Статкевічу, Лосіку і іншым абвесцяць 14 снежня
Агалошванне прысуду Міколу Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Уладзіміру Цыгановічу і Дзмітрыю Папову адбудзецца 14 снежня ў 14.00 на тэрыторыі СІЗА.
![Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў](/img/v1/images/f99e458d_878f_45ac_8502_073762d6684f_w1023_r1_s_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла жонка Статкевіча Марына Адамовіч, перадае Радыё Свабода.
Працэс ідзе ад 24 чэрвеня ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскай турмы. Адвакаты далі падпіску аб невыдаванні, таму пра акалічнасці працэсу нічога не вядома.
Усім шасці фігурантам справы пагражае да 12-15 гадоў пазбаўлення волі. Ім інкрымінуюць «масавыя беспарадкі», «распальванне сацыяльнай варожасці» і іншыя цяжкія артыкулы Крымінальнага кодэксу. Усе фігуранты справы ўжо больш як год у СІЗА.