Рыгора Кастусёва пад вартай пачалі лячыць, аднак яму неабходная тэрміновая аперацыя
Пра гэта палітык паведаміў у лісце магілёўскаму абласному каардынатару руху «За Свабоду» Пятру Мігурскаму, пішуць naviny.by.

«З 14 кастрычніка мне пачалі хоць нейкае лячэнне. Па
два ўколы колюць кожны дзень, куча таблетак», — напісаў Кастусёў.
«Кажуць, што сітуацыю можа выправіць толькі аперацыя. Пры
гэтым тэрміновая», — дадаў ён.
14 кастрычніка палітыку яшчэ раз зрабілі УГД, якое паказала
пагаршэнне стану. У пачатку жніўня ён прайшоў абследаванне для дыягностыкі
анкалагічных захворванняў.
Па словах Кастусёва, у плане расследавання справы без
зменаў, бо ў асноўным следчыя дзеянні «завершаны каля трох месяцаў таму».
Ён паведаміў, што 27 кастрычніка на ягоную маёмасць накладзены арышт: на кватэру ў Шклове, гараж і дом у вёсцы. «Будуць яшчэ арыштоўваць і машыну», — адзначыў таршыня партыі БНФ.