Што зрабіць, каб елка прастаяла як найдаўжэй?
На Берасцейшчыне лясгасы вызначыліся з коштам за навагоднюю елку. Грамадзянам будзе прапанаваны галоўны сімвал святаў ад 50 да 325 тысяч рублёў. Гандаль елкамі лясгасы пачнуць 23 снежня на адмысловых навагодніх кірмашах.
![9.jpg 9.jpg](/img/v1/news/full/9.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Супрацоўнік лясгасу Віктар Мялішчэнка распавёў, што зрабіць, каб елка доўгі час не губляла свайго выгляду ў хатніх умовах:
"Для таго, каб елка стаяла і не абсыпалася на працягу ўсіх навагодніх святаў, трэба зняць кару са ствала на вышыні 8 – 10 сантыметраў. Пасля яе трэба абавязкова паставіць у ваду, пажадана дадаць у ваду таблетку аспірыну, шчыпотку солі і сталовую лыжку цукру".
Лясгасы Берасцейшчыны нагадваюць, што танней легальна набыць лясную прыгажуню, чым высекчы самастойна. За гэта прадугледжаны штраф у памеры 60 базавых вялічынь, што раўняецца 10 мільёнам.
А вось яшчэ некалькі парад у інфаграфіцы ад Кірыла Стаселькі:
![elka_asdfghjk_logo(1).jpg elka_asdfghjk_logo(1).jpg](/img/v1/userfiles/images/elka_asdfghjk_logo(1).jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)