
Фота з сайта timenews.in.ua
У лясах выстаўленыя пасты і на рэгулярнай аснове праводзяцца рэйды па выяўленні парушальнікаў. Для больш эфектыўнай працы рэйдавыя мерапрыемствы праводзяцца сумесна з прадстаўнікамі Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце і супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі. На аўтадарогах выстаўлена больш за 300 кантрольных пастоў. Асаблівая ўвага будзе надавацца ўчасткам лесу каля вёсак, хвойным маладнякам. Прадоўжацца рэйдавыя мерапрыемствы ўсе навагоднія святы.
Штрафы парушальнікам-фізасобам могуць скласці ад 5 да 50 базавых велічынь (ад 900 тыс. да 9 млн. рублёў). Індывідуальным прадпрымальнікам у выпадку парушэння прыйдзецца выплаціць ад 20 да 200 базавых
велічынь (ад 3 млн. 600 тыс. да 36 млн. рублёў), юрыдычным асобам — ад 50 да 300 базавых велічынь (ад 9 млн. да 54 млн. рублёў).
Паводле інфармацыі прэс-службы, у пераднавагодні перыяд мінулага года было выяўлена 17 выпадкаў незаконных высечак хвойных дрэў, спагнана штрафаў на 2,5 млн. рублёў.
Як паведамлялі, з 22 снежня разгортваецца перадсвяточны гандаль навагоднімі дрэвамі. Лясгасы будуць рэалізаваць ёлкі, хвоі, навагоднія букеты, а таксама дэкаратыўныя дрэвы ў кадках. Набыць дрэвы
можна і ў лясніцтвах, дзе цэны традыцыйна будуць меншыя, чым на гандлёвых кропках. Кантактныя тэлефоны і адрасы лясгасаў і лясніцтваў можна знайсці праз сайт Міністэрства лясной гаспадаркі ў
інтэрнэце або непасрэдна праз сайты лясгасаў.