У Пекіне з-за смогу абвешчаны вышэйшы, «чырвоны» узровень небяспекі

«Чырвоны» узровень забруджанасці паветра ў сталіцы Кітая абвешчаны другі раз за апошнія два тыдні.



4ce973bb_d42d_42d7_8aa6_4703726ebe16_w640_r1_s.jpg

Паводле Нацыянальнага мэтэаралагічнага цэнтру Кітая гэтым разам смог закране не толькі Пекін, але і шмат якія раёны краіны.
З 2013 году ў Кітаі ўведзеная чатырохузроўневая сістэма папярэджання ад забруджанасці паветра. Пасьля абвяшчэння «чырвонага» узроўню небяспекі абавязкова ўводзяцца абмежаванні на карыстанне аўтатранспартам, часова закрываюцца школы і дзіцячыя садкі, спыняюцца некаторыя будаўнічыя працы і забараняюцца фейерверкі.
Паводле "Радыё Свабода"