Сяргею Каваленку далі мільён рублёў штрафу
Віцебскага актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленку асудзілі паводле абвінавачанняў хуліганстве. Замест прызначанай на пачатку суддзі Наталлі Карабліной сёння працэс вяла
суддзя Першамайскага раённага суда горада Віцебска Валянціна Кісмярожкіна.
Залю ахоўвала міліцыянты ў форме. Яшчэ да пачатку суду ў самой залі было больш за 20 чалавек — міліцыянтаў у форме і людзей у цывільным. Іншых людзей у залю пусцілі толькі пасля таго, як яны пачалі пагражаць паскардзіцца старшыні суда. Каваленка запатрабаваў, каб працэс вёўся на беларускай мове. Суддзя адмовіла, сказала, што прысутнічае перакладчык. У суд прыехаў адвакат Каваленкі.
Увечары 25 сакавіка актывіста затрымалі абвінавацілі ў пераходзе дарогі ў неналежным месцы і аштрафавалі. У пратаколе напісана, што Каваленка ішоў па праезнай частцы вуліцы 2-я Прадольная. Гэта
заўважыў міліцэйскі патруль, пад'ехаў на машыне, зрабіў заўвагу. І нібыта Каваленка ў нецэнзурнай форме адмовіўся сысці на ходнік. Тады яго затрымалі нібыта за хуліганства. Гэта пацвярджаюць
сведкі — супрацоўнікі патрульна-паставой службы Першамайскага раёна Аляксей Новікаў і Аляксандр Давыдоўскі. Яны кажуць, што падчас размовы з Каваленкам
звярнулі ўвагу на пах алкаголю.
Каваленку павезлі на медычнае асведчанне — праверыць на наяўнасць алкаголю ў крыві. Сведка Аляксандр Лебедзеў, доктар псіхіятр-нарколаг кажа, што Каваленка праходзіў тэст адмовіўся. Але, паводле Лебедзева, пах алкаголю адчуваўся, і Каваленка быў пачырванелы — на падставе знешніх прыкмет лекар засведчыў, што той быў нецвярозы.
Сяргея Каваленку абвінавацілі ў дробным хуліганстве. На яго склалі пратакол за брыдкаслоўе ды за тое, што ён «размахваў рукамі».
Ноч з 25 на 26 сакавіка Каваленка правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Назаўтра, пасля абвяшчэння перапынку ў судзе, актывіста адпусцілі з-пад варты.
Паводле жонкі апазіцыянера Алены Каваленкі, некалькі дзён перад затрыманнем каля іх дому дзяжурылі незнаёмыя машыны.