Сілавікі грамяць беларускую кватэру Андрэя Павука ў пасёлку Акцябарскі
Сёння, 26 траўня, сілавікі прыйшлі з ператрусам не толькі да бацькоў Маргарыты Ляўчук, але і ў беларускую кватэру Андрэя і Вольгі Павукоў у пасёлку Акцябарскі.
Следчыя дзеянні
праводзяць нібыта з нагоды крымінальнай справы, заведзенай супраць блогера.
«Яны там усё ламаюць, разбілі унітаз, літаральна усё грамяць, – распавяла Вольга Павук. – Нам паведамілі пра прыезд сілавікоў суседзі па доме. Ранкам пабачылі сіні бусік ля пад’езду, пасля адтуль выйшлі сілавікі і пайшлі ў нашую кватэру. Верагодна, усё гэта праз крымінальную справу супраць Андрэя. Мы зарэгістарваныя разам у той кватэры, нашыя дзеці таксама».
Па словах Вольгі Павук, яны з былым мужам турбуюцца, што сілавікі могуць таксама прыйсці да іх бацькоў. Ні з Андрэем Павуком, ні з яго былой жонкай ніхто з сілавых структураў напярэдадні ператрусу не звязваўся, яго прычына ім дакладна невядомыя.