Сілавікі затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук
У беларускай вёсцы раніцай затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук

Фота з сайта bramaby.com
Гэта адбылося ў роднай вёсцы Маргарыты Ляўчук Страдзеч Брэсцкага раёна.
Пра гэта журналістам Св*боды паведаміла сама Маргарыта Ляўчук.
«Ранкам прыехаў бусік, суседку паклікалі панятой, ад яе і даведалася. Нічога пры ператрусе не знайшлі, але бацькоў выводзілі з хаты ў кайданках», — сказала Маргарыта.

Хто затрымліваў бацькоў спявачкі і па якой справе пакуль невядома.