Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі — але з вялікім штрафам
Нейкім дзіўным чынам бацькоў Маргарыты Ляўчук паспелі асудзіць да аграмаднага штрафу у прыкладна 4 тысячы долараў
Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, бацькоў Маргарыты Ляўчук за палову дня паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны тысячам долараў.
Нагадаем, сёння раніцай, 26 траўня, стала вядома, што ў роднай вёсцы Маргарыты Ляўчук затрымалі яе бацькоў. Сілавікі зладзілі ператрус, нічога нібыта не знайшлі, але бацькоў опернай спявачкі вывелі з хаты ў кайданках.