Сілавікі пачалі масава прасіць выкрэсліць іх імёны са злітага спісу: яны гатовыя звольніцца

Вось гэта паварот.

403334_fb.jpeg

Яраслаў Ліхачэўскі, які цяпер адказвае за праект дапамогі сілавікам замест Мікіты Мікада, заявіў у прамым эфіры тэлеканала «Дождж», што ўжо ўчора 200 супрацоўнікаў МУС звярнуліся ў BYSOL з просьбай выключыць іх з спісу, апублікаванага ўчора ж. Яны гатовыя сысці з унутраных органаў.
«Дэананімізацыя працуе вельмі добра. Учора была апублікаваная 1000 імёнаў сілавікоў, і 200 з іх учора ж прыйшлі да нас з заяўкамі і просьбай выключыць са спісу. Яны сказалі, што гатовыя выходзіць з сістэмы і не ўдзельнічаць у гэтым. Гэта значыць канверсія 20% - гэта вельмі добрыя лічбы», - распавёў Яраслаў.
Нагадаем, што ўчора кіберпартызаны перадалі блогеру Nexta для апублікавання першую тысячу прозвішчаў супрацоўнікаў МУС. У спісе ёсць імёны і прозвішчы супрацоўнікаў, год нараджэння, месца працы і пасады.
the-village.me