Заўтра ў Беларусі можна будзе назіраць сонечнае зацьменне
Астранамічная з'ява, калі да 70 % дыска Сонца будзе схавана, адбудзецца пры ясным надвор'і ў пятніцу 20 сакавіка. Зацьменне будзе доўжыцца каля 2 хвілін 50 секунд, найбольш яркая яго фаза чакаецца ў 13.06.
Як паведамляе сайт Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя www.pogoda.by, 20 сакавіка тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад абаронай вобласці павышанага атмасфернага ціску. Захаваецца сухое і сонечнае надвор'е. Такім чынам, нішто не перашкодзіць жыхарам краіны любавацца зацьменнем.
Тым, хто захоча ўбачыць падзеі, так бы мовіць, узброеным вокам, такую магчымасць прадаставіць Мінскі планетарый. Мясцовая абсерваторыя гатовая да візітаў аматараў астраноміі — іх чакаюць 20 сакавіка з 12.00 да 14.00. Паглядзець у тэлескоп у можна будзе ў парадку жывой чаргі.
У наступны раз падобнае зацьменне жыхары Беларусі змогуць назіраць толькі ў 2033 годзе.